У музеі Добрушскай папяровай фабрыкі адкрылі стэнд у гонар работнікаў-камуністаў, удастоеных у мірны час урадавых узнагарод

  • 2023-11-06 10:37:59
  • Николай ЖДАНОВИЧ

Экспазіцыю суправадзілі цытатай з верша Аляксея Недагонава «Из одного ме­талла льют медаль за бой, ме­даль за труд». Мерапрыемства прымеркавалі да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі.

 

– Працоўны подзвіг не менш значны, чым баявы. І мы не павінны забываць людзей, дзякуючы якім прадпрыем­ства дасягнула сённяшняга ўзроўню развіцця, – звярнуўся да ўдзельнікаў невялікай урачыстасці намеснік дырэк­тара прадпрыемства Аляксандр Мартынаў.

 

Залатая зорк а Героя Сацыялістычнай працы, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн «Знак пашаны», ордэн Леніна, медаль «За працоўныя заслугі » . Гэтыя высокія ўзнагароды нашы землякі атрымалі ў розны час і на розных пасадах. Герой Сацыялістычнай працы Анатолій Падрэзенка, напрыклад, прыйшоў на прад­прыемства адразу пасля за­канчэння рамеснага вучылішча. І адпрацаваў тут усё жыццё. Яго брыгада пастаянна перавыкон­вала пяцігадовы план.

 

Захар Фралоў, кавалер ордэ­на Леніна, кіраваў цэлюлозна- кардонным камбінатам «Герой працы» ў 1952 – 1965 гадах. Якім ён быў як дырэктар і ча­лавек, прысутным расказаў ветэран фабрыкі Уладзімір Гутараў і ўспомніў некалькі яркіх эпізодаў:

 

– Аднойчы я згубіў свой пропуск і не змог своечасова трапіць на працоўнае мес­ца. Захар Іванавіч выклікаў мяне ў кабінет і паказаў, як ён захоўвае свае дакументы. Тую параду ўзяў на ўзбраенне. Былі і іншыя выпадкі, у якіх праявіліся яго шчырасць, справядлівыя адносіны і чалавечая спагада.

 

Сваё меркаванне наконт ідэі, якую ажыццявілі на прадпры­емстве, выказаў старшыня ве­тэранскай арганізацыі фабрыкі Аляксандр Каржоў.

 

– Добрую справу зрабілі, – адзначыў ён. – Такія людзі вар­тыя таго, каб пра іх ведалі, іх шанавалі. Гэта найлепшы пры­клад для моладзі, якая толькі пачынае свой працоўны шлях.

Последние новости