Сегодня 100лет образования службы участковых инспекторов. Кто в Добруше обеспечивает общественную безопасность, узнавали журналисты "Добрушскага краю "

  • 2023-11-17 15:11:28
  • Наталья НЕСТЕР

Работнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела ўнутраных спраў нярэдка называюць сябе ўніверсальнымі салдатамі. Па сваіх прафесійных і службовых абавязках яны ўзаемадзейнічаюць і з праваахоўнікамі, і з усімі катэгорыямі насельніцтва. 


А яшчэ гэта магчымасць вызначыцца, у якой праваахоўнай сферы афіцэр жадае служыць. Участковы інспектар маёр міліцыі Павел Чакмароў некалі пачынаў з участковых. Затым працаваў следчым, расследаваў эканамічныя злачынствы і… вярнуўся ў аддзел аховы правапарадку. Цяпер яго ўчастак – раён Камуна і палова цэнтральнай часткі горада.


– На гэтым участку некалі навучыўся ўсяму, што ўмею зараз, а галоўнае, маю магчымасць кантактаў з людзьмі. Увогуле для пачынаючых праваахоўнікаў праца ўчастковым інспектарам – найлепшая школа жыцця, багатая псіхалагічная практыка. Яна дае поўнае ўяўленне  аб прафесіі.


Парадак на тэрыторыі раёна забяспечваюць 14 участковых інспектараў і два іх памочнікі. Сяржанты  міліцыі Аляксандр Галалобаў і Данііл Кавалёў яшчэ не маюць сваіх тэрыторый, а дапамагаюць на ўчастках, дзе найбольш складаная абстаноўка.

У ліку іх абавязкаў – не толькі прафілактычная работа, але і выяўленне, і раскрыццё злачынстваў. Першы супрацоўнік міліцыі, з якім сутыкаюцца людзі ў сваім паўсядзённым жыцці, гэта ўчастковы інспектар, замацаваны на пэўнай тэрыторыі.  Ён бліжэй за ўсіх да грамадзян. Таму і прафесія інспектара патрабуе асаблівых якасцяў характару: церпялівасці, высокай адказнасці, умення  адэкватна рэагаваць у вострай сітуацыі. 


Штогод ён павінен наведваць кожнае домаўладанне, пагутарыць з гаспадарамі, вызначыць фактары рызыкі, якія пагражаюць бяспецы жыхароў. У гэтым прафілактычная праца. А ёсць яшчэ шмат іншых аспектаў, уключаючы афармленне дакументаў.


– Калі міліцыянер дасягнуў поспехаў на гэтым, даволі няпростым участку, для яго будзе лёгкай праца ў любой іншай структуры. І наадварот: нават вопытным праваахоўнікам хлеб участковага цяжка даецца, – заўважае начальнік аддзела  Генадзь Панятоў. – Справа ў тым, што асаблівасць дзейнасці ўчастковых – у наладжванні кантакту з  вялікай колькасцю самых розных людзей. 


У Добрушскім раёне ёсць дынастыі ўчастковых інспектараў. Міхаіл Пазнякоў і Мікіта Кошалеў, напрыклад, прыйшлі ў аддзел услед за сваімі бацькамі. А самы вопытны інспектар Руслан Цуранаў стаў сярод калег сапраўднай легендай і прыкладам выканання прафесійнага доўгу. Багаты стаж працы ўчастковых Івана Хузеева і Ігара Календы, якія дапамагаюць пачынаючым калегам асвоіцца ў прафесіі.
 

Последние новости