Профсоюзы Добрушского района готовят для детей работников много сюрпризов

  • 2023-12-14 13:00:00
  • Ольга САВИЦКАЯ

Як расказаў старшыня раённага аб’яднання Станіслаў Гаршуноў, наперадзе ў дзяцей Добруша і аграгарадкоў раёна шмат ранішнікаў і іншых цікавых прыгод.


– Дзед Мароз са Снягу­рачкай абавязкова прыйдуць да дзяцей работнікаў прадпрыемстваў і арга­нізацый Добрушчыны, – запэўнівае суразмоўнік. – Да 27 снежня рыхтуем раённую прафсаюзную ёлку. Пры садзейнічанні артыстаў раённага Палаца культуры хочам зрабіць для дзяцей сапраўднае свята. З салодкімі падарункамі, карагодам і спектаклем.


У мінулым годзе мерапрыемства зладзілі настолькі яскравае, што многія актывісты пярвічак марылі зрабіць і сёлета не горшае. А калі чалавек працы чагосьці хоча, мы заўсёды ідзём яму насустрач. Ды і самому, прызнаецца Станіслаў Гаршуноў, на душы становіцца цёпла, калі дзеці радуюцца.


Паедуць сёлета юныя дабрушане і на ранішнік ад абласнога аб'яднання. Дваццаць выхаванцаў з прыёмных сем'яў чакае ёлка ў абласным драматычным тэатры. 


Многія калектывы выра­шылі зрабіць час перад Новым годам і Раством багатым на добрыя ўражанні. 


– Напрыклад, прафкам фарфоравага завода плануе экскурсію для работнікаў і іх сем’яў у рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза, – распавядае Станіслаў Гаршуноў. – Медыкі традыцыйна хочуць парадаваць віншаваннямі пацыентаў педыятрычнага аддзялення стацыянара бальніцы. А работнікаў папяровай фабрыкі заклікаюць рабіць дабро і здзяйсняць мары малых, што пакінулі свае лісты на «Ёлцы жаданняў». 


Сотні кілаграмаў салодкіх ласункаў ужо ў дарозе на кожнае прадпрыемства. Гэты традыцыйны абавязак прафсаюзы выконваюць і будуць выконваць з любоўю да кожнага маленькага дабрушаніна.

Последние новости