Поздравление коллективу редакции с 85-летием со дня выхода первого номера районной газеты

  • 2020-03-27 16:20:00
  • Информация

Паважаныя калегі!

Biншую калектыў рэдакцыі, а таксама шаноўных ветэранаў выдання з 85-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

Ваша выданне мае слаўную гісторыю. За час свайго існавання газета некалькі разоў змяняла назву: «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец», «Добрушскі край», але галоўнай тэмай яе публікацый заўсёды было i застаецца жыццё рэгіёна.

Сумесна з землякамі газета прайшла адметны працоўны шлях, актыўна асвятляючы росквіт роднага краю. На яе старонках абмяркоўваліся найбольш актуальныя тэмы, што хвалявалі жыхароў Добруша i Добрушскага краю.

Сённяшні калектыў рэдакцыі з годнасцю працягвае справу свaix папярэднікаў. У выніку штодзённай карпатлівай працы ўдалося стварыць паважанае i аўтарытэтнае выданне, якое прасоўвае ідэі дабра i патрыятызму.

Прыемна адзначыць, што ваша газета мае ўласную пазіцыю, адметны твар. На яе старонках знаходзяць адлюстраванне самыя адметныя i важныя падзеі з жыцця Добрушчыны i краіны, a гepoi журналісцкіх матэрыялаў – людзі розных прафесій, якія працуюць на карысць сваёй малой радзімы i нашай Айчыны – роднай Беларусі.

Праблемы эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адукацыі, аховы здароўя, патрыятычнага выхавання, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да суайчыннікаў.

Упэўнены, што гэтыя пастулаты застануцца ў аснове рэдакцыйнай палітыкі на доугія гады. Жадаю ўсяму калектыву газеты творчых поспехаў, удачы ва ўcix добрых пачынаннях, здароўя i дабрабыту!

міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Карлюкевіч

Последние новости