Подростки из Добруша делают добрые дела без перерыва на каникулы. Члены волонтёрского отряда "Импульс" СШ 3 рассказали и показали, чем занимаются этим летом

  • 2023-06-21 13:40:00
  • Ольга САВИЦКАЯ

Сяброўкі нават на летніх канікулах па буднях наведваюць сваю сярэднюю школу. Менавіта ў СШ № 3 Добруша год таму юныя дабрушанкі сталі ў рад з іншымі «калегамі». Хлопцамі і дзяўчатамі, што гараць жаданнем дапамагаць. 

– Такіх спагадлівых падлеткаў у школьным валанцёрскім атрадзе «Імпульс» больш дзясятка, – кажа намеснік дырэктара Марыя Судакова. – Дзейнічае аб’яднанне круглы год. 

– Так і ёсць, – падтрым­ліваюць словы педагога дзяўчаты, раскладваючы бібліятэчныя кніжкі ў два сто­сікі. – Хаця вучэбныя дні насычаныя ўрокамі і пазакласнымі мерапрыемствамі, заўсёды можна знайсці хвілінку на дапамогу іншым. У час жа летніх канікул валанцёрства не забываем. Сёння, напрыклад, дапамагаем «лячыць» бібліятэчныя кнігі. Пасля вучэбнага года не толькі падручнікам, але і мастацкім томікам патрэбна наша ўвага. 

Дарэчы, пакуль Насця распавядае пра асабістыя добрыя справы, Віка кладзе чарговую адрамантаваную энцыклапедыю ў бок і бярэцца за наступную папяровую «пацыентку». 

Побач з дзяўчатамі шчыруе шасцікласнік – Сяргей Манькоў, брат Вікі, таксама валанцёрыць. 

– Сёння мы ідзём наводзіць парадак на магілцы Героя Савецкага Саюза Фёдара Хлуднева, – распавядае аб атрадаўскіх планах хлопец. – Уборка школьнага двара, дапамога настаўнікам-ветэранам, віншаванне іх са святамі. Спраў у нас дастаткова. І гэта прыемна, калі наша старанне прыносіць карысць другім. 

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости