По случаю Дня отца журналисты ДК побывали в гостях у многодетной семьи добрушан Савченко

  • 2023-10-21 10:00:00
  • Людмила ПИСКУНОВА

Звечарэла  не высокі дом на вуліцы Касманаўтаў у Добрушы ўтульна вітае святлом у вокнах. А вось і сам гаспадар: Уладзімір адчыняе веснічкі, гасцінна запра­шае ў пакой.

Час, калі бацька вяртаецца з пра­цы , самы жаданы і доўгачаканы для ўсёй сям’і. Першым звычайна насустрач бяжыць найменшы яе прадстаўнік – двухгадовы Мікіта. У хлопчыка заўсёды ёсць важныя навіны і сур’ёзныя пытанні да таты. Не паспеў адказаць, як сярэдні сын – першакласнік Максім – бярэ за руку: час гуляць у піратаў. Дачакаўшыся сваёй чаргі, дачка-трэцякласніца Ангеліна прыносіць сшытак з хатнім заданнем па беларускай мове:

– Мама праверыла, але некаторыя словы яна не ведае.

Аказалася, Уладзімір і яго жонка Таццяна – ураджэнцы Украіны. На малой радзіме яны пазнаёміліся і закахаліся. Абставіны склаліся так, што маладая сям’я змяніла месца жыхарства і краіну.

– У Добруш ехалі ўдваіх, а зараз нас пяцёра, – расказвае гаспадыня дома. – Адчуваем тут сябе спакой­на і ўпэўнена. Цяпер мы грамадзяне Беларусі, лічым яе роднай. Усё тут падабаецца, адзінае, з чым пакуль ад­чуваю цяжкасці, – беларуская мова.

Наогул, кажуць шматдзетныя бацькі, іх школьнікі самастой­на рыхтуюцца да ўрокаў і без напамінкаў выконваюць свае абавязкі па доме. Прыбраць свае рэчы, засцяліць ложак, па­мыць посуд, пакарміць коцікаў, куранят, сабачку і не забыць пра чарапашку ў акварыуме… Больш за ўсё ім падабаецца дапамагаць бацьку з будаўнічымі справамі. У доме, якім сям’я абзавялася пас­ля жыцця ў інтэрнатах, Уладзіміру хочацца стварыць максімальны камфорт. Прычым, сваімі рукамі. Жонка і дзеці па магчымасці дапамагаюць. Умелы гаспадар памяняў вокны, зрабіў у калідоры гардэробную – адзення шмат, а гаспадыня любіць, каб кожная рэч была на сваім месцы.

– Паглядзіце, які адмысловы туалетны столік вырабіў муж па маёй просьбе! – Таццяна запра­шае нас у спальны пакой.

А дзеці тым часам хваляц­ца сваёй прасторай – яркай і зручнай для кожнага: тата пастараўся.

– Хаця вольнага часу неда­статкова, – кажа Уладзімір, – імкнуся ўдзяляць увагу сваім родным. Хвіліны, праведзеныя з сям’ёй, самыя каштоўныя для мяне.

Блізкія людзі і ўласны дом – тое, што аднаўляе сілы на­прыканцы насычанага дня, большасць якога Уладзімір праводзіць за клопатам аб па­цыентах, ён – памочнік урача агульнай практыкі, загадчык Дубоваложскага фельчарска-акушэрскага пункта. Таццяна да дэкрэтнага водпуску праца­вала на фарфоравым заводзе. Дарэчы, яна сама са шматдзет­най сям’і, таму, калі даведалася, што стане мамай у чарговы раз, вельмі абрадавалася.

– А я адчуў сябе бацькам, як толькі Таццяна паведаміла пра сваю цяжарнасць, – расказвае Уладзімір. – Нараджэння дачушкі чакаў з хваляваннем, і вось такі падарунак – 1 студзеня, на Новы год, Ангеліна з’явілася на свет.

Не менш жаданымі былі для яго і нараджэнні сыноў. Гэта, кажа мужчына, яго надзея, апора і прадаўжэнне.

Последние новости