Лидеры жатвы. Водитель из Добрушского района перевез уже две тысячи тонн зерна

  • 2023-08-02 08:45:02
  • Наталья НЕСТЕР

Уладзімір Скарабагаты – лепшы вадзіцель у вобласці на адвозцы зерня ад камбайнаў на 1 жніўня. Такой прыемнай навіной з раёнкай падзяліўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Прыходзька.
– Штодня перадаём інфармацыю аб ходзе ўборачнай кампаніі. Работнікі Добрушчыны – у ліку мацнейшых у рэгіёне, – адзначыў ён.
Нагадаем, 24 ліпеня Уладзімір Скарабагаты стаў першым вадзіцелем-тысячнікам у раёне на адвозцы зерня ад камбайна. А роўна праз тыдзень – дзвюхтысячнікам.
Аграрыя сельгаспрадпрыемства «Калінінскі» павіншаваў намеснік старшыні абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Палякоў. Ён уручыў Уладзіміру Скарабагатаму Ганаровую грамату і грашовы сертыфікат.
– Нарэшце запрацавалі ў поўную сілу. Гэтымі днямі ўбіраем авёс, гэта лёгкая культура, у кузаў змяшчаецца 9-10 тон. Тым не менш за дзень раблю больш як паўтара дзясятка рэйсаў. Мой рэкорд за дзень – 180 перавезеных тон зерня, – расказаў Уладзімір Скарабагаты. – Безумоўна, рады лідарству, на адрэналіне хочацца дасягаць новых вяршыняў.
Адразу тры вадзіцелі гэтай гаспадаркі з невялікім адрывам трымаюць відавочнае лідарства ў раённым спаборніцтве хлебаробаў. Жніво ў гаспадарцы яшчэ не дасягнула экватара. Таму ёсць перспектыва для новых рэкордаў.

Последние новости