Лето в студотряде: какие варианты трудоустройства предлагает молодым добрушанам райком БРСМ

  • 2019-03-27 12:12:02
  • Наталья НЕСТЕР

Больш за 260 чалавек плануецца забяспечыць працай у складзе раённай арганізацыі БРСМ. Якія захады прымае кіраўніцтва маладзёжнай арганізацыі па фарміраванні такіх працоўных дэсантаў, даведаліся ў першага сакратара райкама БРСМ Таццяны Савельевай.
– Мінулагодні семестр быў не самым удалым. Удалося сфарміраваць сем атрадаў, у складзе 74 чалавек, яшчэ 51 – працаваўладкаваліся індывідуальна, – расказвае кіраўнік райкама. – Сёлета сітуацыя складваецца лепш. Мяркуем нават павялічыць колькасць студатрадаў.
У райкаме БРСМ канстатуюць: такая тэндэнцыя назіраецца на працягу апошніх трох год. Напрыклад, у 2017-м працавала ўсяго два студатрады. Расце і колькасць тых, хто хоча працаваць. Зараз у райкаме вядуць прыём заявак ад моладзі раёна. Паводле анкет, рабяты жадаюць паспрабаваць свае сілы ў будаўнічай галіне, сельскай гаспадарцы, абслугоўванні, педагагічнай сферы, лясной і камунальнай гаспадарках.
– Дарэчы, менавіта лясгасы і “Добрушскі камунальнік” прадастаўляюць пераважную колькасць працоўных местаў, – заўважае Таццяна Савельева. – У тройцы лідараў і сельскагаспадарчы сектар.
Большасць рабят заявілі жадаемы заробак – 200 рублёў. Аднак знайшліся і тыя, хто ацаніў свае паслугі ў 500 і нават 600 рублёў. Мы запыталіся ў маладзёжнага лідара раёна, якія фінансавыя магчымасці адкрываюцца перад працоўнымі актывістамі.
– Летась штодзённы заробак складаў 5 рублёў. Рабяты працавалі чатыры гадзіны ў дзень. Той, хто не прапускаў рабочыя змены, атрымаў тое, на што разлічваў, – адказала яна.
Аналізуючы сітуацыю мінулага года, у райкаме робяць такія вывады. Амаль са стопрацэнтнай гарантыяй будуць створаны працоўныя атрады ў Жгуні, Крупцы, Церахоўцы, Насовічах, Карме. Па-ранейшаму цяжка гэта будзе зрабіць там, дзе школы – базавыя.
– Неабходная колькасць дзяцей не набіраецца, – адзначае першы сакратар. – Да таго ж, існуе праблема з падвозам. Цяпер мы вырашаем пытанні з кіраўнікамі некаторых сельгаспрадпрыемстваў. Да таго ж, вядзём перамовы аб стварэнні студатрадаў на буйных прадпрыемствах горада – папяровай фабрыцы і фарфоравым заводзе.
Наталля ВАСІЛЬЕВА
Фота з архіва рэдакцыі

Последние новости