Леса Добрушчины пополняются благодаря акции "Аднавім лясы разам"

  • 2024-04-16 10:15:00
  • Ольга ГЛЫЗИНА

Каб паглядзець, дзе будзе красаваць будучы бор, адпраўляемся ў раён вёскі Мар’іна. Тут год таму ўжо высадзілі сасну звычайную. На месцы былой вуліцы бачны разоры, у якіх растуць невялічкія, сантыметраў дваццаць, хваіны.

Пакуль чарговыя ўдзельнікі акцыі яшчэ ў дарозе, работнікі Шабрынскага лясніцтва праводзяць абавязковы маніторынг. Колькі дрэў на квадратны метр перанесла зіму, у якім стане знаходзяцца саджанцы, дзе патрэбна зноў пакласці расліны ў глебу...

– Якія культуры будзеце саджаць? – пытаем спецыялістаў.

– Сёння – сасну, – адказвае майстар лесу Арцём Сокараў. – А ўвогуле гэтай вясной у зялёны масіў раёна дадалі таксама бярозы, клёны, дубы. Асноўны ж працэнт насаджэнняў па-ранейшаму прыходзіцца на сосны. Для нашага клімату і глебы гэта самая аптымальная культура. Да таго ж запатрабаваная ў мэблевай, папяровай вытворчасці.

Школьнікі і міліцыянеры, прафсаюзы і БРСМ, пагранічнікі, медыкі… Здаецца, уласнае дрэўца скора з’явіцца ў кожнага дабрушаніна.

– Вось ужо некалькі год нам актыўна дапамагаюць жыхары раёна, – гаворыць Арцём Сокараў. – Прыяднацца да азелянення Добрушчыны нескладана. Дастаткова толькі загадзя патэлефанаваць у лясніцтва.

Так і зрабіла напярэдадні першы сакратар райкама БРСМ Надзея Бакіева. Да працоўнага дэсанту далучыліся супрацоўнікі РАУС, прафсаюзныя актывісты.

– Толькі ўявіце, праз некалькі гадоў тут будзе лес! – радуецца старшы інспектар групы кадраў РАУС Аліна Дармакоўская. – Так прыемна, калі ёсць магчымасць уласнаруч зрабіць сваю зямлю прыгажэйшай.

Последние новости