Лавочка около 54 дома на улице Белинского в Добруше изменила назначение

  • 2024-06-22 16:14:01
  • Ольга Глызина

Цяпер аб’ект, які жыхары выкарыстоўвалі для адпачынку, смела можна адпраўляць у музей сучаснага мастацтва.

З усёй канструкцыі на пляцоўцы перад уваходам у дом застаўся толькі каркас. Металічная аснова без адзінай перакладзіны. Прычым на паверхні касцяку вандалы пакінулі глыбокія ўвагнутасці.

Проста цікава: куды і як можна было падзець драўляныя рэйкі? Хтосьці скажа, гэта з часам матэрыял струхнеў і абсыпаўся. Не, суседнія лавачкі захаваліся значна лепей.
Давайце ўсё ж не руйнаваць тое, што робяць для нас камунальныя службы. Інакш ніякіх лавачак на нас не назапасіш.

Последние новости