Кому вы хотите сказать "спасибо" в уходящем году!

  • 2023-12-23 15:30:00
  • Ольга САВИЦКАЯ

Аляксандр РУБЦОЎ, начальнік вытворчага ўчастка «Добруш» філіяла «Аўтобусны парк №6»:


– Бясконца паважаю сваіх калег і калектыў, якім кірую. Узячны і настаўнікам, якія ў свой час навучылі мяне не толькі асновам навук, але і ўменню правільна аналізаваць інфармацыю, планаваць работу, супрацоўнічаць з абсалютна рознымі людзьмі.


Хто застаецца побач заўсёды – гэта сям’я. Самыя родныя, самыя любімыя. Гавару дзякуй траім сваім дзецям, жонцы, бацькам. І, вядома ж, старэйшаму пакаленню Рубцовых – бабулі і дзядулі. Яны ў мяне з Церахоўкі. Абодва былыя медработнікі. Ён – хірург, яна – педыятр. І да сёняшняга дня церахаўчане ветлівыя з імі, дзе б ні сустрэлі. Вось якім трэба быць чалавекам, каб табе і праз шмат гадоў за дабро і прафесіяналізм людзі сардэчна прамаўлялі: «Дзякуй!»

Последние новости