Каля помніка абаронцам Харошаўкі няма ні аднаго цэлага ліхтара

  • 2024-06-12 13:41:17
  • Ольга Глызина

Скора дабрушане адзначаць Дзень Незалежнасці краіны. Сабяруцца на мітынгі ў гонар землякоў-герояў.

Прынясуць да воінскіх пахаванняў свежыя кветкі.

Але не ўсе месцы памяці зараз знаходзяцца ў належным стане.

Сумную карціну ўбачылі журналісты «ДК» у вёсцы Харошаўцы Кармянскага сельвыканкама. Адразу на сябе звяртае ўвагу «алея пабітых ліхтароў». Ні ў адным з чатырох аб'ектаў сельскай інфраструктуры няма лямпачак. А самі плафоны пужаюць вострымі вугламі пашкоджанага шкла. Асколкі і сёння высцілаюць дарожку да мясцовага помніка.

Яшчэ адна задача, якую б не грэх выканаць напярэдадні нацыянальнага свята, – абкоска славутасці. Шчодрыя дажджы так паспрыялі росту пустазелля, што яно паўзакрыла тэрыторыю вакол помніка.

Складана сказаць, на каго тут скардзіцца: прырода стала віной беспарадку ці чалавечая нядбайнасць. Але давайце не забываць: менавіта дзякуючы людзям, што пахаваны вось у такіх брацкіх могілках па ўсім раёне, мы з вамі зараз жывём у мірнай краіне. Давайце будзем шанаваць памяць продкаў не толькі словам, але і справамі.

Последние новости