Ирина Серякова из КУП "Добрушский коммунальник" знает как объяснить каждую цифру в жировке

  • 2024-03-25 13:57:10
  • Ольга САВИЦКАЯ

Ірына Серакова клапоціцца аб зручнасці для абанентаў «Добрушскага камунальніка» чвэрць стагоддзя. Спецыяліст па налічэнні камунальных паслуг гаворыць: за 25 гадоў у сферы многае трансфармавалася. І яна змагла назіраць, як мяняецца жыццё дабрушан. А разам з тым – і работа аддзела.
– Калі сёння інфармацыю для плацежных паведамленняў выдаюць спецыяльныя камп’ютарныя праграмы, то раней мы пачыналі са звычайных лічыльнікаў, – гаворыць суразмоўніца. – Перакідваючы костачкі, высвятлялі каму і колькі трэба аднесці на пошту за персанальны камфорт. Пасля працавалі з калькулятарамі. Нават цяпер калі-нікалі магу пераправерыць суму ўручную – звычка.
Людзі ў абаненцкі аддзел прыхо­дзяць з рознымі запытамі. Аднаму трэба высветліць, чаму ў мінулым месяцы больш за газ узялі, іншы просіць растлумачыць парадак прадстаўлення льгот. І да кожнага, у якім бы настроі дабрушанін ні прыйшоў, Ірына падбірае «ключык».
Наплыў наведвальнікаў здараецца ў сярэдзіне месяца, калі толькі абнаўляюцца базы, удакладняе яна.
– Хтосьці скажа, што мая праца манатонная і аднастайная. Але ні плацельшчыкі, ні калегі ніколі не дадуць засумаваць, – усміхаецца Ірына Серакова. – І напярэдадні прафесійнага свята хочацца яшчэ раз падзякаваць калектыву. Бо, як і ў жыцці, у камунальнай сферы на першым месцы былі і будуць узаемападтрымка і стараннасць.

Последние новости