Добрушский район занесен на областную Доску почета

  • 2019-05-02 14:47:00
  • Сергей ЧАЙДАК

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню працы 1 Мая і традыцыйнае ўшаноўванне калектываў, занесеных на абласную Дошку гонару, прайшло ў Гомельскім драматычным тэатры ў мінулы аўторак.

 У зале сабраліся працоўныя дынастыі, пераможцы абласнога спаборніцтва, кіраўнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў і прафсаюзаў Гомельшчыны, іншых грамадскіх арганізацый. З прывітальным словам да іх звярнуўся старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Яляксей Нявераў, які нагадаў пра поспехі, дасягнутыя рэгіёнам у мінулым годзе.

– Раёны, прадпрыемствы і арганізацыі, іх калектывы і кіраўнікі, занесеныя на Дошку гонару, прадэманстравалі эфектыўную работу, стварылі дастойныя ўмовы працы, – адзначыў ён. – Неабходна адзначыць, што народна-гаспадарчы комплекс вобласці ў мінулым годзе працаваў упэўнена і дастойна. Немалаважна і тое, што, вырашаючы важныя задачы ў любой з галін народнай гаспадаркі, галоўным быў і застаецца чалавек, яго здароўе, заробак, бяспека.

Выконвючы абавязкі старшыні, першы намеснік старшыні аблвыканкама  Генадзь Салавей перад пачаткам цырымоніі ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару, адзначыў: Гомельшчына – адзін з лепшых рэгіёнаў, якія сваім патэнцыялам даюць магчымасць развіццю Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы калектывам, якія ўносяць важкі ўклад, вобласць займае вядучыя пазіцыі ў краіне.

Словы, сказаныя кіраўніком Гомельшчыны, маюць прамое дачыненне і да працаўнікоў добрушскіх прадпрыемстваў і арганізацый. Старшыня Добрушскага райвыканкама Вольга Мохарава і старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Емельянаў аднымі з першых узняліся на сцэну, каб атрымаць словы ўдзячнасці і пасведчанне аб занясенні раёна на абласную Дошку гонару. Так, Добрушчына стала лепшым раёнам па паказчыку сацыяльна-эканамічнага развіцця з колькасцю насельніцтва ад 30 да 80 тысяч чалавек. Побач з шыльдай нашага раёна на абласной Дошцы гонару прысутнічаюць і шыльды з надпісамі “Рэчыцкі раён”, “Мазырскі раён”.

Пасведчанні кіраўнікам і старшыням прафсаюзных камітэтаў уручалі намеснікі старшыні аблвыканама Андрэй Канюшка, Уладзімір Гарбачоў. 45 калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў вобласці, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў, заслужылі аўтарытэт і павагу, занесены на абласную Дошку гонару.


Сяргей ЧАЙДАК

Фота БелТА

Последние новости