Что должен знать провизор - рецептар, рассказали в центральной аптеки №20 Добруша

  • 2023-09-24 12:30:00
  • Ольга САВИЦКАЯ

Як запомніць сотні найменняў лекавых прэпаратаў? Вучыць і трэніравацца. Як разбіраць почырк калег-медыкаў? Практыка і гады чытання канспектаў у вну. 


У цэнтральнай аптэцы №20 Добрушскага раёна, дзе ўжо чацвёрты год працуе дзяўчына, сёння наплыву дабрушан не назіраецца. 


– Гэта падманліва, – заўважае суразмоўніца. – Літаральна за некалькі хвілін гандлёвая зала можа напоўніцца пакупнікамі. Падчас працы навучылася задаваць правільныя пытанні, расшыфроўваць рэцэпты нашых дактароў і нават «гасіць» напружаныя моманты ў размове з наведвальнікамі. Гэта аказалася даволі займальна: кожны раз апытваеш чалавека і стараешся падабраць для яго самы эфектыўны прэпарат.


Хаця пры падачы дакументаў у віцебскую профільную вну дзяўчына і падумаць не магла, што з радасцю будзе кансультаваць наведвальнікаў аптэкі. Анастасія паступіла ва ўніверсітэт з марай займацца прыгатаваннем лекаў. Думала, кажа яна, буду сядзець штодзень сярод слоікаў-шкляначак і разліваць па флаконах здароўе. Але амаль на першай пары выкладчык растлумачыў: пераважная большасць выпускнікоў адправіцца на спецыяльнасць рэцэптара, што адпускае лекі па рэцэптах урача. Усё таму, што ў галіне яны найбольш запатрабаваны. 


Вядома ж, у зносінах з людзьмі ёсць свае складанасці. Напрыклад, калі чалавек прыходзіць да спецыяліста, не ведаючы, што яму патрэбна, а слухаць парады не хоча. Але няпростыя моманты, па словах Анастасіі Дзяржэвіч,  кампенсуюцца адчуваннем таго, што ты, твае веды дапамаглі хвораму выздаравець.


Добры правізар павінен заўсёды займацца самаадукацыяй і на зубок ведаць пералік фармацэўтычных субстанцый, мінімум – у сваёй аптэцы, падкрэслівае суразмоўніца. 
І кожнаму, хто звяртаецца па дапамогу да яе, малады правізар жадае галоўнага: здароўя. Тым больш яна ведае, як адпусціць яго дакладна па рэцэпце.

Последние новости