30 студзеня беларусы адзначаць дзень нараджэння класіка айчыннай літаратуры Івана Шамякіна. І хаця творцы ўжо 20 год няма з намі, яго прозу вывучаюць на ўроках і бяруць у бібліятэках

  • 2024-01-27 14:40:30
  • Ольга САВИЦКАЯ

Людміла ЧЭКАН, бібліятэкар:


– Мая мама таксама працавала ў бібліятэцы, таму я з маленства любіла чытаць. Асабліва беларускіх аўтараў. Тады кнігі выдаваліся мільённымі тыражамі, і прачытаць навінку ад топавага пісьменніка, якім быў Іван Шамякін, можна было нават вяскоўцу. Аднойчы ў часопісе «Агеньчык» убачыла аповесць «Шлюбная ноч». Прачытала яе залпам. Так ён пранізліва напісаў пра каханне і вайну. Тыя эмоцыі і ўдзячнасць непаўторнаму таленту са мной і сёння.

Последние новости