Выпускники Жгунской СШ Добрушского района рассказали о подготовке к экзаменам и выборе профессии

  • 2024-01-26 10:32:40
  • Ольга САВИЦКАЯ

Погляд у дарослае жыццё

З кабінета выпускного класа гучыць беларуская мова.

– Любім яе, – з усмешкай гаворыць актывістка класа Вераніка Каротчанка. – Мову, як і біялогію, вывучаем паглыблена. Дакладней, не ўвесь паток, а палова класа, што мае аграрны накірунак. Жартам мы называем адзін аднаго «профіль» і «база». Многія мае сябры як раз з «базы».

Як удакладніла дэрэктар школы Алена Бяссонава, сёлета выпускны клас сапраўды ўнікальны. З 13 вучняў толькі тры хлопцы, дапаўняе класны кіраўнік Мікалай Зайцаў. Астатнія хлопцы-аднагодкі пайшлі пасля 9 класа атрымліваць рабочыя спецыяльнасці. Большасць – у мясцовы каледж. Таму традыцыйны вальс выпускнікі вырашылі замяніць на танцавальны флэш-моб. Вось такі сучасны адказ звыкламу развітанню са школай.

Па-другое, больш за палову адзінаццацікласнікаў на ўрокі дабіраецца на школьным аўтобусе. Акрамя мясцовых падлеткаў, атрымліваць атэстат аб сэрэдняй адукацыі ў Жгунскай СШ будуць старшакласнікі з Ларышчава і Крупца.

– Нягледзячы на тое што мы з розных аграгарадкоў, за два гады моцна пасябравалі, – кажуць вучні 11 класа. – Сёння адправімся ў Добруш на рэпетыцыю ЦЭ. Прадмет, па якім праверым веды, можна было выбраць любы. Але большасць усё ж паспрабуе «здаць» біялогію. Нездарма два гады так старанна яе вывучаем.

Куды пайсці вучыцца?

На старце ў дарослае жыццё моладзь паспявае і пахвалявацца аб экзаменах, і выбраць у інтэрнет-магазіне вобразы на апошні званок і выпускны вечар, і зрабіць канчатковы выбар вну ці сну.

– Прафарыентацыяй мы займаемся ўжо некалькі гадоў. Больш шчыльна – з 10-га класа, – кажуць педагогі. – Анлайн-сустрэчы былі з прадстаўнікамі сталічнага аграрнага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Цікавяцца нашымі выпускнікамі ў сяльгасакадэміі ў Горках. Як раз туды плануе паступаць Вераніка. Праўда, на юрыдычную спецыяльнасць. Амаль у кожнай гаспадарцы сёння павінен працаваць кампетэнтны юрыст. Таму работа знойдзецца.

Запатрабаваны маладыя спецыялісты-землякі і ў мясцовай гаспадарцы. Ды і іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна могуць забяспечыць рабят першым месцам работы. Па мэтавых накіраваннях. Атрымліваць іх можна хоць заўтра, але 11-класнікі пакуль вагаюцца: ці правільны шлях абралі, а можа параіцца з роднымі яшчэ раз?

– Не, я ад сваёй мары не адступлюся, – гаворыць Вераніка. – Думаю, у мяне ўсё атрымаецца. Займаюся старанна, бацькі патрымліваюць і падбадзёрваюць. А калі адчуваю, што стамілася, з задавальненнем асвойваю гітару, чытаю ды гуляю па вёсцы з мопсам Масяй. І, вядома ж, спісваюся ў сацсетках з аднакласнікамі. Ведаю: нават калі мы раз’едземся вучыцца па розных кутках краіны, заўсёды будзем звязаны сваёй малой радзімай і сяброўствам, якое «выйшла» з-за школьнай парты. 

Последние новости