Яндекс.Метрика

В средней школе №1 Добруша патриотизм воспитывают и словом, и делом

  • 2023-09-13 10:37:51
  • Ольга САВИЦКАЯ

Дзень народнага адзінства дзевяцікласніца Карына Дзергачова сустрэне ў скверы каля навучальнай установы. Дзяўчына разам з аднакласнікамі стане адной з тых, хто пасадзіць сваё дрэўца на новай алеі «Сяброўства пакаленняў». 


– Рада, што разам з іншымі зраблю добрую справу, – гаворыць дзяўчына. – А яшчэ хачу, каб мной ганарыўся дзядуля, як я ім. Можа, ведаеце імя Ігара Бычкова? Ён воін-інтэрнацыяналіст, выконваў воінскі абавязак у Афганістане. Таму я таксама мару змагацца за здароўе людзей. Але на мірнай медыцынскай ніве. 


Маладыя дрэўцы, што зашумяць па праспекце Міру, стануць не адзінай святочнай справай для добрушскіх школьнікаў. У пятніцу педагогі правядуць у кожным класе адзіны ўрок па тэме даты 17 верасня, яе значэння для беларусаў.


– Мая задача – каб дзеці спасцігалі патрыятызм з разуменнем, усведамляючы гістарычны кантэкст і сучасную сітуацыю ў свеце, – расказаў кіраўнік патрыятычнага выхавання Дзмітрый Буракоў. – Экскурсіі, інфармацыйныя гадзіны, размовы… Імкнуся, каб рабяты цанілі тое, што далі ім дзяржава і продкі.


А яшчэ кожны раз ён нагадвае дзецям прытчу пра венік. Пра тое, што разам нас не зламаць і не перацягнуць на іншы бок. Падзеі 2020 года паказалі: з моладдзю трэба размаўляць на сур'ёзныя тэмы. І рабіць гэта адкрыта, шчыра, абгрунтавана, удакладняе Дзмітрый Буракоў. Таму адчуванне сябе беларусам павінна нараджацца з гонару. За тое, што зберажом спадчыну. За тое, што не забываем урокі гісторыі. За тое, што плячо ў плячо будуем незалежную і моцную Беларусь.

Последние новости