Вечера с керосинкой, квест с эвакуацией из горящего дома. Что увидели спасатели в домовладениях сельчан

  • 2021-03-30 16:10:00
  • Наталья НЕСТЕР

У гэтыя дні супрацоўнікі па надзвычайных сітуацыях наведваюць тых, хто трапляў у поле зроку яе суб’ект прафілактычнай работы. Асаблівая ўвага – злоўжываючыя алкаголем. У вёсцы Дубовы Лог для ратаўнікоў знайшлося нямала такіх адрасоў для індывідуальнай прафілактыкі.

– У той ці іншай меры у пажарах, якія адбыліся ў раёне, вінаваты алкаголь. Выпіў-закурыў-заснуў  – самы распаўсюджаны сцэнарый развіцця падзей, – адзначыў першы намеснік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Ліпаў. – Хутка пажаранебяспечны перыяд, у вёсцы з малой колькасцю насельніцтва, такая прафработа не губляе актуальнасці. 

Каб пагутарыць з жыхарамі Дубовага Логу далёка ісці не давялося. У абедзенны час амаль усе яны сабраліся ля аўталаўкі. У тым, што неасцярожнае абыходжанне з агнем можа стаць пычынай пажару, вядома кожнаму. Гісторыю, як мясцовая “славутасць” Валодзя выскачыў у акно з палаючага будынка, у вёсцы ведаюць усе. Сарамліва адводзячы вочы, той апраўдваецца: печ старая была. Аднак факты кажуць за сябе: акрамя небяспечнай печы у сумнай гісторыі прысутнічаў і алкаголь. Пасля таго выпадку Валодзя прыкладна год шукае прытулак у родных і знаёмых. Па яго новым адрасе і накіраваліся. У сястры, як прадставіў суразмоўца гаспадыню дома, утульна і чыста, пахне баршчом. Да таго ж, яна трымае сваяка ў “завязцы”.

Адзіная заўвага ад членаў рэйдавай па пажарнай бяспецы ў гэтым доме – усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Суседзі – тры браты Р. з чыстымі працоўнымі кніжкамі. У чужым доме жывуць з дазволу нашчадкаў памерлай гаспадыні. Дзе бяруць грошы на спіртныя напоі, інспектар пытанняў не задае. Больш іх выклікае багацце электратэхнікі. Толькі дом адключаны ад электрычнасці. Да таго ж, нядаўна мужчыны прыцягваліся да адказнасці за крадзёж электраэнергіі, даў характарыстыку старшыня мясцовага сельвыканкама Сяргей Петражыцкі. На што імгненна рэагуе інспектар МНС:

– Не так даўно ў вобласці з-за такіх “Кулібіных” загінула чатырохмесячнае немаўля: у суседскім доме ўзрасла напруга і адбыўся пажар, – прыводзіць ён прыклад.

Нагадаўшы пра адказнасць за парушэнне правілаў бяспекі, накіроўваемся па наступным адрасе. Тут не менш цікавая карціна. Інвалід Валерый Б. – адзіны кармілец у сям’і з трох чалавек: забяспечвае сябе, маці і яе брата. І адзіны ўладальнік пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Зрабіць дакументы, а значыць уладкавацца на працу, аформіць рэгістрацыю – непасільная фінансавая ноша для яго маці. Жаночая рука ў хаце адчуваецца: палавікі выбіты, посуд вымыты, на пліце нешта кіпіць. Затое ў памяшканні, як кажуць, сякеру можна вешаць ад дыму. На сценах – слой сажы, з грубкі вывальваюцца кавалкі тынкоўкі, а адзіны асвятляльны прыбор у доме – керасінавая лямпа (!). Да гэтай сям’і прэтэнзій няма хіба што ў газавікоў: пліта спраўная, балоны прывозяць рэгулярна.

– Печ адрамантую, рукі не даходзілі, – абяцае гаспадар.

Пачаць работы мяркуюць хутка, а каб задаволіць інспектара – абяцаюць і пажарныя апавяшчальнікі паставіць. Праўда, у гэта верыцца з цяжкасцю.

– Такая адрасная работа дае добрыя вынікі, – рэзюмуе Павел Ліпаў. – Яна вядзецца на працягу ўсяго года планамерна. Своечасова пракантраляваны стан пячнога абсталявання, заўвагі па яго рамонце дапамагаюць выратаваць жыццё. Супрацоўнічаем з мясцовым кіраўніцтвам, шукаем родных суб’ектаў прафілактыкі і накіроўваем лісты да працаўладальнікаў. Гэта праца на апярэджанне.

Последние новости