Как на Добрушчине заботятся о безопасности жителей из «групп риска»

  • 2022-04-17 20:00:00
  • Людмила ПИСКУНОВА

Падчас дэкадніка па павышэнні ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці грамадзян сацыяльна неабароненых катэгорый добрушскія ратавальнікі сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, прадстаўнікамі іншых суб'ектаў прафілактыкі штодзень праводзяць прафілактычную работу ў жыллёвым фондзе на тэрыторыі раёна.

На асаблівым кантролі камісіі – сем'і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, адзінокія грамадзяне і інваліды. Спецыялісты на прыкладах пераконваюць, як важна захоўваць правілы пажарнай бяспекі.

У дамах, дзе пражываюць дзеці, ратавальнікі звяртаюць увагу на спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, нагадваюць бацькам, наколькі небяспечна пакідаць дзяцей у пакоях, дзе адчынена топка печы.

– Ды мы грубку зусім і не палім! – тлумачыць гаспадыня аднаго з прыватных дамоў, шматдзетная маці. – На вуліцы маразоў больш няма.

Аднак, прыадчыніўшы чыгунныя дзверцы, інспектар прапаганды Алена Багамазава заўважае: тлеюць вуглі, сцены печкі яшчэ цёплыя, а побач стаіць дзіцячы ложак.

– Ночы яшчэ прахалодныя, – чуецца голас бабулі малых. – Вось з вечара крыху і «прапальваем». Інспектар нагадала: нельга размяшчаць мэблю, адзенне паблізу печы. Расказала і аб наступствах перапальвання, прывяла прыклады пажараў, што адбыліся з-за эксплуатацыі печаў з трэшчынамі.

У дамах грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, суб'екты прафілактыкі завастралі ўвагу на пытаннях у межах сваёй кампетэнцыі. Ратавальнікі ж расказвалі пра выпадкі, калі нядбайна кінутая цыгарэта пазбавіла ўладальніка гаспадарчай пабудовы, кагосьці – жылля, а некаторых – і жыцця.

–Колькі яшчэ павінна загінуць людзей на пажарах, каб Вы задумаліся аб сваім жыцці? – усхвалявана звярнулася Алена Багамазава да гаспадара домаўладання.

– Разумею. У самога ў мінулым годзе прыяцель загінуў на пажары, – расказвае Валерый. – З таго часу не п’ю, адрамантаваў печ, вось планую плот паставіць, каб чужыя ў двор не заходзілі. Цыгарэтамі дымлю цяпер толькі на вуліцы, а недакуркі ў попельніцу складаю…

Фота прадастаўлена РАНС

Последние новости