В Добруше торжественно открыли физиотерапевтическое отделение районной больницы

  • 2021-07-16 16:11:00
  • Наталья НЕСТЕР

Больш за 10 год яно рыхтавалася да прыёму пацыентаў. Пасля маштабнага рамонту будынак з больш як 140-гадовай гісторыяй перагарнуў новую старонку свайго існавання.

Цяпер гэта адноўлены і аснашчаны сучасным абсталяваннем корпус, у якім штодня будуць атрымліваць дапамогу да 150 пацыентаў стацыянара. Для іх паспяховай рэабілітацыі і лячэння – кабінеты фізіятэрапеўтычнага профілю, лячэбнай фізкультуры, розныя віды масажу.

На ўрачыстым адкрыцці аддзялення прысутнічалі старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Мікалай Кудзянчук, кіраўнік раённай улады Дзмітрый Козел.

– У вобласці праходзіць вялікая работа па аднаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы лячэбных устаноў. З год таму мы ўрачыста адкрывалі два аддзяленні ў Добрушы, цяпер – чарговае, тут жа, – паведаміў Генадзь Салавей. – Разам з медыкамі мы вырашаем нямала агульных праблем. Адна з іх – барацьба з каронавіруснай інфекцыяй. Гомельшчына – адна з першых па ўзроўні вакцынацыі ў рэспубліцы.

Генадзь Салавей станоўча ацаніў значную работу па добраўпарадкаванні, што праводзіцца на Добрушчыне. Усе праекты, якія былі распачаты, дастойна рэалізуюцца, адзначыў ён.

Галоўны ўрач ЦРБ Надзея Белаглазава выказала шчырыя словы ўдзячнасці старшыні абл­выканкама і мясцовым уладам за падтрымку. Медыкі ўручылі кіраўніку вобласці выраблены сваімі рукамі сувенір.

Больш падрабязна, як прайшоў дзень адкрытых дзвярэй у новым бальнічным аддзяленні, чытайце ў наступным нумары газеты.

Наталля ВАСІЛЬЕВА

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости