Работник Добрушской районной поликлиники Ирина Мисевич вошла в число награжденных знаком "Отличник здравоохранения Республики Беларусь"

  • 2019-06-16 12:24:41
  • Сергей ЧАЙДАК

Да паездкі ў Мінск на ўрачыстасць, прысвечаную Дню медыцынскага работніка, загадчык аддзялення ўрача агульнай практыкі раённай паліклінікі Ірына Місевіч рыхтавалася асабліва старанна.

І не толькі таму, што ў зале прыёмаў Палаца Рэспублікі чакалася сустрэча з міністрам аховы здароўя Беларусі і прадстаўнікамі Адміністрацыі Прэзідэнта. – Навіну аб тым, што ўвайшла ў лік узнагароджаных знакам “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь” успрыняла спакойна, – расказвае суразмоўца. – Больш хвалявалася: як выйсці на сцэну перад шматлюднай аўдыторыяй.  Атрымала ж узнагароду з рук міністра Уладзіміра Караніка.
 

Сёння знак золатам адлівае на медыцынскім халаце Ірыны Місевіч. Аднак, урач лічыць узнагароду не асабістым, а агульным дасягненнем работнікаў аддзялення. У 2018 годзе, дваццатым у яе медыцынскай кар'еры, ёй, як і іншым добрушскім тэрапеўтам, зноў прыйшлося сесці за парту, штудзіраваць падручнікі і медыцынскія даведнікі.

Пасля заканчэння курсаў перападрыхтоўкі на ўрача агульнай практыкі яе абавязкі, натуральна – і кола адказнасці значна пашырыліся. – Раней тэрапеўт займаўся лячэннем невялікага пераліку паталогій, – тлумачыць новаяўлены выдатнік аховы здароўя. – Сёння ж пацыент звяртаецца да нас з усімі скаргамі на здароўе і атрымлівае шматпрофільную дапамогу па прынцыпе “тут і зараз”. Для гэтага ў кожным урачэбным кабінеце маецца неабходнае абсталяванне. Дыягнастуем захворванні сэрца, вачэй, лор-органаў…

Такім чынам, з ланцужка выключана затратнае па часе абследванне вузкімі спецыялістамі. Ірына Місевіч – прадстаўнік трэцяга пакалення сямейнай дынастыі медыкаў. Дзед з боку маці – хірург, маці – урачтэрапеўт-нарколаг. Суразмоўца спадзяецца: дынастыя будзе прадоўжана. Яе дачка зараз вучыцца на пятым курсе медыцынскага ўніверсітэта.

Последние новости