Яндекс.Метрика

На Добрушчыне працягваецца планавая і сезонная вакцынацыя дзяцей

  • 2024-11-20 11:53:50
  • Ольга ГЛЫЗИНА

4-месячная Ева Талкачова, седзячы ў маці на руках, з цікавасцю аглядаецца навокал. Дзіцячыя галасы, яркія карцінкі на сценах, людзі ў белых халатах.

Нагода да візіту ў аддзяленне кансультатыўнай педыятрычнай дапамогі ў дзяўчынкі і яе маці Алены важная – прышчэпка па ўзросце.

– Абавязкова робім усе патрэбныя вакцыны своечасова, – запэўнівае дабрушанка. – Ева – другое маё дзіця, і вопыт сведчыць, што прапускаць такія працэдуры нельга. Бацькам трэба загадзя клапаціцца аб наступствах інфекцый і бараніць дзяцей усімі магчымымі спосабамі.

Адна ін’екцыя – і ў прышчэпачны пакой да медсястры Ліі Паверанай уваходзіць наступны маленькі наведвальнік.

– За дзень прымаю да трыццаці чалавек, – кажа медыцынскі работнік. – Кампанія па прафілактыцы грыпу і яго наступстваў набірае абароты. Штодня на прыём зазіраюць мамы з дзецьмі дашкольнага і школьнага ўзростаў. А вы ведаеце, што прышчапіць маленькага ад грыпу можна ўжо з 6 месяцаў? Толькі ёсць нюанс: дзецям да трох гадоў пасля патрэбна яшчэ рэвакцынацыя.

Наконт таго, ці хопіць усім жадаючым прэпарата, Лія Павераная дае адназначны адказ: хопіць. Але і тэрміны вакцынацыі патрэбна вытрымліваць.

Таму спецыяліст раіць паспяшацца ў аддзяленне і атрымаць абарону ад віруса.

Последние новости