Юная пианистка из Добруша стала дипломанткой международного фестиваля детского творчества

  • 2019-05-05 13:05:33
  • Людмила ПИСКУНОВА

Дыплом першай ступені фестывальнай творчай лігі “Мірны фэст. Вясновы кубак-2019” прывезла з Мінска 10-гадовая піяністка Ганна Казімірава. Юная дабрушанка была  адной з некалькіх соцень таленавітых дзяцей з розных гарадоў і краін, якія атрымалі магчымасць павысіць сваё майстэрства, набыць вопыт і новых сяброў.

Для выступлення на Міжнародным творчым конкурсе навучэнка  Добрушскай дзіцячай школы мастацтваў разам з настаўнікам Галінай Касцянавай падрыхтавалі два творы.

– З выбарам, як аказалася, не памыліліся, – дзеліцца ўражаннямі  педагог. – Выкананне п’есы беларускага кампазітара Кацярыны Леўчанка журы ацаніла высока. Для нас гэта не стала нечаканасцю: на рэпетыцыях у школе і перад самым конкурсам маёй вучаніцы можна было ставіць цвёрдую “дзясятку”.

Каб даць Ганне магчымасць праявіць сябе рознабакова, другім творам конкуснага выступлення  выбралі  класіку – “Песню жаўрука” з “Дзіцячага альбома” Пятра Чайкоўскага. Яго творы складаныя нават для прафесіяналаў. Аднак юная дабрушанка сумела і тэхнічна, і эмацыянальна перадаць стасункі чалавека з прыродай у раннюю пару яе абуджэння.

– Пахвала лаўрэата міжнародных конкурсаў, выпускніка Маскоўскай кансерваторыі, выкладчыка Беларускай акадэміі музыкі Аляксандра Баравікова многа значыць, – заўважае Галіна Касцянава. – Спадзяюся, для маёй таленавітай вучаніцы гэта перамога стане стымулам для скарэння новых вяршыняў музычнага алімпа.



Людміла НАЗАРАВА

Фота Галіны КАСЦЯНАВАЙ

Последние новости