В Добруше юные певцы и пианисты получили первые награды в этом году

  • 2022-01-20 14:00:00
  • Наталья НЕСТЕР

Другое паўгоддзе ў школе мастацтваў пачалося з прыемных навінаў. Адзін за другім тут атрымалі некалькі дыпломаў, якія пацвердзілі перамогу вучняў у некалькіх конкурсах.

Так, дыплом лаўрэата трэцяй ступені міжнароднага фестывалю-конкурсу мастацтваў “Music stair” Дар’я Бурэнка атрымала за выдатнае выкананне ў намінацыі “Эстрадны вакал”. Запіс выступлення педагог Анастасія Багданава накіравала для ўдзелу ў конкурсе па Інтэрнэце. Журы фестывалю высока ацаніла талент васьмігадовай дабрушанкі.

Парад перамог прадоўжылі выхаванцы педагога Людмілы Клімовіч. На першым міжнародным дыстанцыйным конкурсе «Pianissimo», які праводзіць Беларускі саюз музычных дзеячаў,  піяністы Арсеній Гаўрыльчанка і Маргарыта Трацьяк атрымалі дыплом лаўрэата трэцяй ступені ў намінацыі “Ансамбль”. А іх кіраўнік адзначана ўдзячнасцю за педагагічнае майстэрства.

Добрая навіна прыйшла і з аддзялення школы мастацтваў у Церахоўцы. Баяністка Ніна Бас стала адной з лепшых выканаўцаў у абласным этапе міжнароднага конкурсу “Мой сябар баян”. Як расказалі ў школе мастацтваў, у гэтым конкурсе ўдзельнікі дэманструюць сваё майстэрства ўжывую. Перамога адкрыла для вучаніцы педагога Уладзіміра Удовенкі магчымасць для ўдзелу ў міжнародным этапе конкурсу на роўных з выканаўцамі з Літвы, Польшчы, Латвіі.

Фота Рамана Бурэнкі

Последние новости