Штрыхі лёсу Івана Шамякіна

  • 2022-09-02 15:20:00
  • Ольга САВИЦКАЯ

Пісьменнік савецкай эпохі. Празаік, які з дакументальнай дакладнасцю адлюстроўваў ваеннае ліхалецце і пасляваенны ўздым краіны. Творца, што з гісторыі ў гісторыю славіў сваю адзіную Марыю. Гэта ўсё – аб ураджэнцы вёскі Карма Добрушскага раёна Іване Шамякіне.

У многіх ва ўяўленні вобраз Івана Пятровіча склаўся з кароткага артыкула падручніка. «Нарадзіўся… Вучыўся… Напісаў першы раман …» Але жыццё дабрушаніна само па сабе было быццам бестселер. Як сын лесніка з глыбінкі стаў акадэмікам і чаму да сёняшняга дня яго паважаюць беларускія медыкі і архітэктары? Штрыхі да партрэта земляка і чалавека-легенды ў нашай падборцы.

Іван Шамякін – аўтар 12 раманаў, 26 аповесцяў, 10 п’ес і дзясяткаў апавяданняў, дзённікавых запісаў, вялікай колькасці артыкулаў, нарысаў. Самы поўны збор твораў аўтара складае 23 тамы з каментарыямі.

Пісаў аб прафесіяналах: сельгасніках, медыках, будаўніках.

Лес – другі дом малога Івана, бо яго бацька працяглы час працаваў лесніком.

Беларускую мову будучы класік палюбіў дзякуючы першай настаўніцы па гэтай дысцыпліне – Яўгеніі Анціпавай.

Каханне ўсяго жыцця – сваю Марыю Філатаўну – Шамякін сустрэў, калі яны вучыліся ў пятым класе Цярухскай школы-сямігодкі.

Гісторыю асабістых пачуццяў аўтар адлюстраваў на старонках пенталогіі «Непаўторная вясна».

Літаратурны талент Іван Пятровіч «адточваў» у літаб'яднанні пры абласной газеце «Гомельская праўда».

Першыя спробы пяра дабрушаніна ацанілі чытачы армейскіх газет падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Іван Шамякін стаў самым маладым беларускім савецкім пісьменнікам, якога адзначылі Сталінскай прэміяй (за раман аб партызанах «Глыбокая плынь»).

Жонка пісьменніка была не толькі яго нязменнай музай і прататыпам шматлікіх персанажаў, але таксама рэдактарам, карэктарам, наборшчыкам рукапісаў Івана Пятровіча.

Першы экранізаваны раман Шамякіна «Крыніцы» дае неідэалізаваную панараму жыцця пасляваеннай вёскі.

У 1972 годзе ўраджэнца Добрушчыны назвалі народным пісьменнікам БССР.

Тры галоўныя трагедыі ў жыцці Шамякіна: смерць сына, распад СССР, страта жонкі Марыі Філатаўны.

Творы празаіка можна прачытаць на англійскай, а таксама трыццаці іншых мовах свету.

Агульны тыраж кніг беларускага літаратара перавышае 25 мільёнаў экзэмпляраў.

Последние новости