Районка объявляет поэтический конкурс "Dobro_верш"

  • 2022-03-21 16:30:00
  • Ольга САВИЦКАЯ

Усе, хто любіць родныя прасторы, мясцінкі, рачулкі! Усе, хто хоча падзяліцца паэтычнымі вобразамі родных і землякоў. Хто не саромеецца адкрыта выказваць пачуцці радкамі... «ДК» чакае ад кожнага з вас вершы. Прысвяціце іх Добрушу і дабрушанам, мясцовым аграгарадкам і сельскаму жыццю, гісторыі ды сучасным дасягненням ураджэнцаў раёна.

Творчы марафон будзе праходзіць у двюух узроставых катэгорыях:

- дзеці (да 18 гадоў);

- дарослыя.

Вашы вершаваныя творы чакаем да 5 мая на электронны адрас рэдакцыі: dk@vdobrushe.by ці на нашыя афіцыйныя старонкі ў сацсетках пад гэтым постам.

Не забывайце ўказваць свае кантактныя даныя (імя, прозвішча, нумар мабільнага тэлефона) і ставіць хэштэг конкурса #Dobro_верш.

Лепшыя аўтары ў кожнай з катэгорый атрымаюць ад «Добрушскага краю» іміджавую прадукцыю і магчымасць публікацыі на сайце выдання.

Фота аўтара

Последние новости