На малой родине Ивана Шамякина, в агрогородке Корма Добрушского района, отметят 100-летие со дня рождения народного писателя Беларуси

  • 2021-01-27 13:40:00
  • Людмила ПИСКУНОВА

У аграгарадку Карма ўшануюць  памяць знакамітага ўраджэнца Добрушчыны – народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна

Урачыс­тасці, прымер­каваныя да  стагоддзя з дня нараджэння  класіка беларускай літаратуры, распачнуцца ў 12 гадзін 29 студзеня  з ускладання кветак да мемарыяльнага бюста Івана Пятровіча.  Нагадаем: ён устаноўлены ў цэнтры аграгарадка, каля будынка сельскага Дома культуры.

Прадоўжацца юбілейныя мерапрыемствы наведваннем мясцовай бібліятэкі і святочнай вечарынай “Таленавіты сын добрушскай зямлі” ў Кармянскім СДК. Плануецца, што ўдзел у мерапрыемствах прымуць госці з Гомеля – прадстаўнікі абласнога аддзялення Беларускага саюза пісьменнікаў і абласной бібліятэкі.

На ўрачыстым вечары таксама будуць уручаны дыпломы  пераможцам анлайн-конкурсу сярод чытальнікаў твораў Івана Шамякіна.

Последние новости