Литераторы Гомельщины объявили о проведении конкурса "И.П. Шамякин. "Сердце на ладони""

  • 2022-01-17 15:30:00
  • Ольга САВИЦКАЯ

Літаратары Гомельшчыны аб’явілі аб правядзенні конкурса «І.П. Шамякін. «Сэрца на далоні». Творчае спаборніцтва прымеркавана да XXIX Дня беларускага пісьменства ў Добрушы.

Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч адзначае: рэспубліканскі конкурс праводзіцца з 15 студзеня. Выяўленне і падтрымка таленавітых аўтараў – галоўная мэта літаратурнага пачынання.  

У трох прапанаваных намінацыях запрашаюць прыняць удзел усіх жадаючых. Так, у намінацыях «Проза» і «Паэзія» аўтары могуць даслаць на конкурс выдадзеныя з 1 ліпеня 2021 па 1 ліпеня 2022 друкарскім спосабам кнігі (персанальныя зборнікі) мастацкай прозы, публіцыстыкі, нарысаў, вершаваных твораў.

У намінацыі «Проза» прымаюцца кароткія апавяданні на рускай ці беларускай мовах. Памер – не больш пяці тысяч знакаў з прабеламі. Заяўку ў вольнай форме і твор журы чакае на электронную пошту konkursgomelspb2018@yandex.ru па 15 ліпеня ўключна.

Яго вынікі журы аб’явіць падчас святкавання ў Дня беларусскага пісьменства.

Кнігі, якія будуць дасланыя аўтарамі, знойдуць шырокага чытача. Іх перададуць бібліятэкам вобласці. Лепшыя кароткія апавяданні плануюць апублікаваць у выданнях абласнога аддзялення СПБ у наступным годзе.

Падрабязнасці глядзіце на сайце pismennik.by

Падрыхтавала Вольга ГЛЫЗІНА

Последние новости