Добруш стал площадкой для празднования профессионального праздника работников культуры Гомельщины

  • 2021-10-07 18:40:00
  • Наталья НЕСТЕР

Прадстаўнікам гэтай прафесіі займаць крэслы ў глядацкай зале не даводзіцца. Звычайна іх працоўнае месца – сцэна і ўсё, што звязана са стварэннем святочнага настрою. У мінулы ж чацвер менавіта работнікі культуры вобласці сталі галоўнымі героямі ўрачыстасцяў. Адноўлены Палац культуры гасцінна сустрэў знаўцаў традыцый, прыхільнікаў розных відаў мастацтва, прафесіяналаў культурнага жыцця рэгіёну.

– Гэта быў няпросты  і насычаны падзеямі год. Мы навучыліся працаваць ва ўмовах абмежаванняў, звязаных з эпідэміялагічнай абстаноўкай. Здолелі гэта так, каб ніводны чалавек не адчуў сябе пазбаўленым увагі, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі.

Ён паведамі: афішу святочных мерапрыемстваў Гомельшчыны склалі яркія падзеі. Фестывалі ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна, «Берагіня» ў Акцябрскім, фестываль літаратуры, культуры і мастацтваў «На зямлі Кірылы Тураўскага» і іншыя. Высокую дзяржаўную ўзнагароду – прэмію за духоўнае адраджэнне – атрымаў калектыў архітэктараў за праект мемарыяла на месцы спаленай фашыстамі вёскі Ала, што ў Светлагорскім раёне. Адзначыў Дзяніс Язерскі і найбольш прыкметныя культурныя праекты, якія ў Год народнага адзінства аб'ядналі людзей. У іх ліку – рэканструкцыю «Папртызанскай крынічкі», адкрыццё музейнай экспазіцыі «Стаянка першабытнага чалавека» ў Юравічах. За яркімі праектамі – праца адданых сваёй справе людзей. Сорак лепшых прадстаўнікоў галіны атрымалі ўзнагароды. Сярод іх – культработнікі нашага раёна. Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі заахвочана народная арт-група «Бульбаш».

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости