Добрушский районный краеведческий музей приступил к созданию виртуальной галереи

  • 2020-03-13 11:00:00
  • Сергей ЧАЙДАК

Раённы краязнаўчы музей пачаў работу над стварэннем віртуальнай галерэі “Музей памяці аб ветэранах”.

Удзел у гэтай працы, адзначаюць кіраўнікі ўстановы, могуць прыняць як арганізацыі, так і звычайныя грамадзяне. Дастаткова прадаставіць у музей звесткі пра ўраджэнцаў Добрушчыны, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай, былі ў партызанах або ўдзельнічалі ў рабоце падполля. Для экспазіцыі таксама патрэбны фотаздымкі, кароткая даведка аб дзейнасці чалавека ў час вайны, пажадана – копіі дакументаў, наградных лістоў.

Збор матэрыялаў будзе доўжыцца да канца красавіка. Галерэя адкрыецца на сайце ўстановы культуры напярэдадні 75-й гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Последние новости