«Для арганізацьіі і далейшага разгортвання партызанскага руху ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці накіраваць ва ўказаны раён пад кіраўніцтвам т. Крывенчанкі і Окунева арганізатарскую групу, прыдаўшы ёй paцыю. Камандзіраваць з групай Крывенчанкі радыста т. Аш, камсамольскага работніка т. Вырвіч і інструктара-падрыўніка т. Фядосава.
Масква. 19 сакавіка 1943 года».
Менавіта з гэтага дакумента, падпісанага першым сакратаром Гомельскага абкама КП(б)Б Ф. В. Жыжанковым, пачынаецца гісторыя Добрушскай партызанскай брыгады, адзіным камандзірам якой быў Іван Паўлавіч Крывенчанка.
Другі дакумент ваеннага часу, які захоўваецца ў Гомельскім абласным дзяржархіве (філіял у г. Гомель), пралівае святло на першыя крокі атрада імя Молатава, які і стаў касцяком Добрушскай брыгады. Гэта — справаздачная запіска сакратара Гомельскага абкама камсамола Н. Д. Рудака, датаваная
- студзеня 1944 года. У ёй сказана: «З дапамогай т. Палякова Крывенчанка атрымаў у сваё распараджэнне з атрада Балыкова 5 чалавек, з атрада Шамякіна – 7 чалавек, і з атрада Шастакова – 11 чалавек».
...Іван Паўлавіч Крывенчанка не быў навічком у варожым тыле. Яшчэ ў маі 1942 года ён перасякаў лінію фронту ў складзе атрада імя Дзяржынскага, дзе быу начальнікам штаба. І вось лёс зноў прывёў у знаёмыя мясціны. Перад ім, І. П. Крывенчанкам, стаяла задача стварыць баяздольны партызанскі атрад з асноўным месцам базіравання — Добрушчына.
Камісарам новага атрада быў прызначаны чачэрскі камуніст Іван Міхайлавіч Гатальскі. Начальнікам разведкі — Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў.
М. А. Міхайлашаў, якому за мужнасць і адвагу было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза, так згадвае аб сваім камандзіры: «Сярэдняга росту, Іван Паўлавіч звяртаў на сябе ўвагу вайсковай выпраўкай і акуратнасцю. Гледзячы на яго, ніхто не мог падумаць, што да вайны ён працаваў усяго толькі бухгалтарам у адной зусім мірнай арганізацыі...
Яго звалі «Старым». І зусім не за тое, што Іван Паўлавіч выглядаў старэйшым за іншых. Яму было не больш як трыццаць гадоў. «Старым» яго звалі за ягоную жыццёвую мудрасць, цвярозы розум, уменне знаходзіць выйсце, здавалас б, з бязвыхаднага становішча».
У сваёй кнізе успамінаў «Бура гневу» М. А. Міхайлашаў прыводзіць такі зпізод. У красавіку 1942 года, пад час першага пераходу лініі фронту, атрад імя Дзяржынскага натрапіў на рачулку, якая на карце не значылася. Якраз была паводка, па рэчцы імкліва несліся крыгі. Фронт побач. Наводзіць пераправу няма як. Што рабіць? І тады Іван Паўлавіч моўчкі скінуў адзенне, рушыў у ледзяную плынь. Перайшоў на другі бераг. Потым вярнуўся назад. Узяў адзенне і зброю, зноў пайшоў у ваду. Следам за ім рушылі і байцы...
Іван Паўлавіч быў здатны на востры жарт, любіў спяваць, заўсёды знаходзіў словы, каб падбадзёрыць таварышаў па зброі. А галоўнае, ніколі не ішоў на неабдуманую рызыку. Так, ён не адразу павёў партызан у прызначаныя мясціны. Найперш стварыў некалькі дыверсійных груп, перад якімі і паставіу задачу «абжываць раён». Гэта значыць, шукаць і мацаваць сувязі з мясцовым насельніцтвам, збіраць звесткі аб варожых гарнізонах, вывучаць мясцовасць.
Ужо у чэрвені дыверсійная група Аляксея Башмакова на перагоне Закапыцце-Навазыбкаў знішчыла 4 ыврожыя эшэлоны, папоўнілася новымі байцамі за кошт жыхароў вёскі Санькава, устанавілі сувязь з падпольшчыкамі.
Гітлераўцы, устрывожаныя актыўнасцю чарнігаўскіх партызан, узялі ў шчыльнае кола Сафіеўскі лясны масіў. ІП.Крывенчанка прыняў рашнне не фарсіраваць пераход атрада ў Добрушскі раён. Замест гэтага была актывавана падрыўная дзейнасць на магістралях Гомель-Бранск, Гомель-Бахмач.
У канцы ліпеня 1943 года атраў І.П.Крывенчанкі быў разгорнуты ў брыгаду. Іван паўлавіч са сваім штабам перацшоў у Добрушскі раён на тэрыторыю каменскай лясной дачы.
Не спыняючы дыверсій на чыгунцы, партызаны брыгады распачалі бязлітасную барацьбу з варожымі гарнізонамі. Яны былі знішчны ў вёсках Кругоўка, Бярозкі, Марозаўка, дзям'янкі.
У верасні 1943 года брыгада злучылася з наступаючымі часцямі чырвонай Арміі. Да гэтага часу яна ўжо налічвала 730 партызан, багаты баявы рахуак.
З артыкула В.Д.Карпава, кніга «Памяць», кн.1, ст.290.