Ірына КАРХАВА, кіраўнік раённай піянерскай арганізацыі:
– Здаецца, нашы гомельскія цукеркі спадабаліся б нават тым, хто абмяжоўвае сябе ў салодкім. З дзяцінства іх люблю. Кожны Новы год і цяпер для мяне асацыюецца з аліўе, запечаным кумпячком ды скрыначкай ласункаў са знаёмымі смакамі.
Некалькі разоў праводзіла падобнае апытанне сярод нашых піянераў. Па папулярнасці на першым месцы прадукцыя завода БелАЗ, пасля ідзе камп’ютарная гульня пра танкі і завяршае тройку мэсэнджэр Viber.
Хочацца адзначыць айчынныя электрапрыборы. Па маім асабістым вопыце, колькасць іх функцый, энергаэфектыўнасць і дызайн на роўні з замежнымі мадэлямі.