Газета Добрушскага раёна ўжо амаль дзевяць дзесяцігоддзяў піша пра малую радзіму: пра горад і вёскі, пра вас, вашых родных і блізкіх. І робіць гэта з задавальненнем.
Мы думаем над кожным радком, кожным словам, каб тэксты былі не толькі дакладнымі ды інфарматыўнымі, але і цікавымі, мілагучнымі, прыгожымі.
Журналісты заўсёды рады атрымліваць ад вас адваротную сувязь, дапамагаць вырашаць праблемы, падзякаваць ці павіншаваць. А часам, і пасумаваць разам.
Газета, што прыходзіць да вас двойчы на тыдзень, у сераду і суботу, – гэта напружаная праца творчых і тэхнічных работнікаў, кожны з якіх укладвае ў яе кавалачак душы.
Падпісвайцеся на I паўгоддзе і першы квартал 2025 года. Упэўнены, нас чакае выдатны год!