Яндекс.Метрика

Дабрушане расказалі якія падарункі мараць атрымаць на Новы год

  • 2024-12-01 12:00:00
  • Ольга ГЛЫЗИНА

Юлія СТАРАВОЙТАВА, малады спецыяліст сельгаспрадпрыемства «Калінінскі»:

– Не паверыце, хачу ў санаторый! І каб, як у дзяцінстве: дзяліць пакой з сяброўкай, піць кіслародныя кактэйлі, а па вечарах «запальваць» на дыскатэцы. Думаю, у канцы года многія мараць пра такую перазагрузку.

Яшчэ ў мяне ёсць вялікая любоў: прыгожыя канцылярскія прылады. Блакноты з персанажамі папулярных серыялаў, незвычайныя ручкі і пеналы. Што б з гэтага ні выбралі для мяне ў якасці сувеніра, была б вельмі рада.

Не адказалася б і ад арыгінальнага дэкору для дома. З яго дапамогай нават службовую кватэру можна ператварыць у асабісты куточак спакою і камфорту.

Последние новости