Яндекс.Метрика

Дабрушане расказалі якія падарункі мараць атрымаць на Новы год (2)

  • 2024-12-01 17:00:00
  • Ольга ГЛЫЗИНА

Таццяна ШАЎЧЭНКА, эканаміст сельгаспрадпрыемства «Добрушскі райаграсэрвіс»:

– Няхай мне прэзентуюць шчасце і мора кахання (смяецца).

Калі ж адказваць на пытанне з практычнага пункту погляду, то прыемна было б знайсці пад елачкай бархатную скрыначку з упрыгожваннем. Ідэальны для мяне варыянт – залатая рэч з сімвалам майго знака задыяка. Па-першае, гэта пакажа, што чалавек цябе цэніць і хоча зрабіць шчыры падарунак. А па-другое, гэта каштоўнасць на доўгія гады, прыемная памяць.

З-за таго, што люблю гатаваць, таксама магу папрасіць у блізкіх набор спецый. Сама для сябе яго наўрад набуду, а вось атрымаць на Новы год будзе прыемна.

Последние новости