Яндекс.Метрика

Чаму ва ўсім свеце любяць беларускія брэнды?

  • 2024-11-13 11:30:00
  • Ольга Глызина

Год якасці ў краіне паказаў: айчынныя тавары ведаюць не толькі на постсавецкай прасторы. Іншаземцы з задавальненнем карыстаюцца нашымі трактарамі і сельгастэхнікай, дэгустуюць зефір з Нароўлі і наводзяць прыгажосць з дапамогай мясцовай касметыкі. Усяго і не пералічыць.

А якую прадукцыю дабрушане лічаць сімваламі нашай Беларусі? Аб гэтым спыталі іх саміх.

Аляксандр ФУКЛЕЎ, кіраўнік ансамбля народнай песні:

– Адразу на думку прыходзяць нашы беларускія прадукты харчавання. І хлеб тут, здаецца, самы смачны, і каўбаса. А пра згушчанае малако нават гаварыць не буду. Бачыў тэлерэпартаж, як у Нью-Ёрку яго з палічак змятаюць.

Не горшае за імпартнае таксама адзенне з пазнакай «Belarus» на ярлычку. І нездарма: нашы вытворцы па-ранейшаму прытрымліваюцца норм дзяржаўнага стандарту, таму я ўпэўнены, што шво на куртцы не раз’едзецца, а тканіна пасля першага мыцця ў пральнай машыне не страціць форму і колер.

Последние новости