Яндекс.Метрика

Больш за 25 год Вера Бяліншчыкава клапоціцца пра развіццё маленькіх дабрушан

  • 2024-10-20 12:30:00
  • Людмила НАЗАРОВА

Значная частка жыцця ўраджэнкі Гродзеншчыны звязана з горадам над Іпуццю. Спачатку яна працавала ў былым санаторыі-прафілакторыі, потым уладкавалася ў дзіцячы садок №5 райцэнтра.

З таго часу калектыў дашкольнай установы стаў для педагога месцам, куды яна імкнецца ўсёй душой, дзе насустрач ёй кожны дзень з радасцю бягуць «кветачкі жыцця».

– Гэта наша Вера Іванаўна, – наведвальнікі другой малодшай групы знаёмяць журналістаў «ДК» са сваім выхавацелем.

Гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам – па 3-4 гады, а яны ўжо многае ведаюць, любяць развіццёвыя гульні і нават спрабуюць удзельнічаць у тэатральных пастаноўках. Дарэчы, касцюмы, дэкарацыі, сцэнічны рэквізіт Вера Бяліншчыкава малюе і вырабляе сваімі рукамі.

– Творчая натура, актыўная, артыстычная, нераўнадушная, – кажуць калегі пра выхавацеля вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

А мы заўважылі: выхаванцы групы адчуваюць сябе ў садку вельмі камфортна: Вера Іванаўна паклапацілася не толькі пра стварэнне ўмоў для іх развіцця, але і пра тое, каб дзеці знаходзіліся ў прыгожым і зручным асяроддзі. На думку вопытнага педагога, гэта дапамагае маленькім вучыцца камунікацыі.

За добрасумленную працу выхавацелю нядаўна ўручылі Грамату Міністэрства адукацыі. Узнагарода засталася дома – на паліцы кніжнай шафы. Аказалася, што Вера Бяліншчыкава сабрала багатую бібліятэку. Што адметна, усе 700 з нечым кніг яна прачытала.

– Толькі адукаваны і захоплены чалавек здольны раскрыць у дзіцяці асобу, – лічыць педагог.

Последние новости