Яндекс.Метрика

13-летний добрушанин представит Беларусь на Чемпионате Европы в Сараево

  • 2021-08-03 16:35:00
  • Сергей ЧАЙДАК

Падчас выступлення Уладзіслава Смяглікава на Алімпіядзе ў Токіа ўся сям’я дабрушан Пуцько сабралася каля тэлевізара. Больш за іншых за свайго куміра хваляваўся 13-гадовы Уладзімір. Для яго ён – не проста зямляк. Надзейны сябар, калега ў спорце, з удзельнікам Алімпійскіх гульняў ён трэніруецца на адным рынгу ў Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву.

– Надзеў пальчаткі ў 11-гадовым узросце, – расказвае Уладзімір. – Захапіўся боксам з першага занятку. А калі праз некаторы час перамог у паядынку, пачаў займацца з падвоенай энергіяй.

У спорце малады баксёр арыентуецца на бацьку Аляксандра. У юнацтве той таксама займаўся боксам, удзельнічаў у спаборніцтвах. Ды і сёння ён – аматар здаровага ладу жыцця. Вось толькі па тытулах, колькасці медалёў і грамат сын ужо апярэджвае бацьку з вялікім адрывам.

– Кожнае яго выступленне глядзім у Інтэрнэце ў рэжыме рэальнага часу, – прызнаецца Аляксандр Пуцько. – Калі вяртаецца з перамогай – у доме свята. Стараемся заахвоціць яго не толькі словамі. Традыцыйнымі сталі падарункі.

Юны спартсмен, дарэчы, нядаўна абараніў званне кандыдата ў майстры спорту па боксе. А на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў 2021 года стаў чэмпіёнам у вагавой катэгорыі 90 кілаграмаў і ўвайшоў у склад зборнай краіны. 10 жніўня ён прадставіць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы ў сталіцы Босніі і Герцагавіны горадзе Сараеве.

– Мару звязаць жыццё са спортам, – прызнаецца Уладзімір. – Скора стану вучнем спартыўнага інтэрната пры цэнтры алімпійскага рэзерву і змагу больш часу аддаваць трэніроўкам. Галоўнае, бацькі падтрымліваюць маё рашэнне.

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Последние новости