В Добруше 13 ноября пройдет областной тур XIII Республиканского фестиваля национальных культур

Опубликовано вт, 09/11/2021 года - 16:50
Автор статьи

Як паведаміла “ДК” дырэктар Добрушскага раённага Палаца культуры Раіса Мядзведзева, у гэтым годзе ў мерапрыемствах фестывалю прымуць удзел прадстаўнікі 9 нацыянальных культур з 14 раёнаў вобласці і Гомеля.

Украінцы, рускія, яўрэі, армяне, малдаване, немцы, англічане, ланкійцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

Удзельнікі прадставяць на фестывалі канцэртныя выступленні і работы майстроў-рамеснікаў. Так, майстры дэкаратыўнай творчасці Добрушскага раёна прадэманструюць багацце беларускай культуры.

Фестываль праходзіць паэтапна на працягу двух гадоў. Спачатку – у раёнах, затым – у абласцях. Заключныя мерапрыемствы – у сталіцы свята – Гродне.

– Фестываль нацыянальных культур – унікальная магчымасць назіраць сузор’е талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць, працуюць, вучацца на беларускай зямлі, – адзначае Раіса Мядзведзева. – Таксама гэта магчымасць ацаніць іх творчую дзейнасць.

Усіх жадаючых узяць удзел у фестывальных дзеях чакаюць 13 лістапада у Добрушскім раённым Палацы культуры. Пачатак – у 12.30.

Теги