У чаканні гасцей. Хто дапаможа пажылым навесці парадак

Опубликовано пт, 24/06/2022 года - 11:45
Автор статьи

– Напэўна, фарбы не хопіць. Прыйдзецца дакупляць, – такія траты не засмучаюць дабрушанку Любоў Бандарэнка.

Жанчына назірае, як прыгажэе яе дом. У пятніцу яе памочнікамі ў навядзенні парадку сталі каля дзесяці работнікаў райвыканкама. 

Любові Іванаўне падабаюцца змены, якія адбываюцца ў горадзе пры падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства.

– Нязручнасці, звязаныя з рамонтам, часовыя. Гэта зразумела. Нам і самім хацелася б адпавядаць новаму абліччу горада. Аднак ні я, ні муж па стане здароўя рабіць рамонты не можам, – кажа жанчына. – Звярнуліся ў райвыканкам. Там паабяцалі дапамагчы. Як толькі закупілі фарбу для фасада, прыйшлі работнікі.

Адзінокім пенсіянерам могуць дапамагчы ў навядзенні парадку, адзначылі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі,  архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Спецыялістам аддзела даводзіцца нагадваць жыхарам прыватнага сектара аб неабходнасці навесці парадак каля свайго дома. Выпадкі, калі трэба арганізаваць дапамогу, – хутчэй, прыемнае выключэнне.  

– Мы звяртаемся да ўсіх дабрушан з просьбай навесці парадак каля сваіх дамоў. У верасні наш горад прыме шмат гасцей. Трэба, каб і прыватныя дамы дапаўнялі агульнае прыемнае ўражанне, – адзначыла начальнік аддзела Ала Алампіева. 

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Теги