IT-тэхналогii прыйшлi да самых маленькiх

Опубликовано вт, 04/10/2022 года - 14:20
Автор статьи

Вязаны аранжавы мультперсанаж  Алесік – кот у капелюшы і ў белай камізэльцы – «пасяліўся» ў дзіцячым садку №4 на правах… калегі-выхавацеля. 

З гэтага года ён будзе актыўным удзельнікам развіццёвых заняткаў з дзецьмі старэйшага ўзросту. 

Садок далучыўся да адукацыйнага праекта Міністэрства адукацыі і Парка высокіх тэхналогій навучання дзяцей «Інфарматыка без разеткі», які развівае лагічнае мысленне, аналітычныя здольнасці.