"Белпочта" выбирает свою лучшую марку 2021 года

Опубликовано пт, 21/01/2022 года - 15:10
Автор статьи

З 18 студзеня па 18 лютага прадпрыемства аб’явіла конкурс, дзе кожны можа падзяліцца ўласным бачаннем лепшага дызайну паштовых блокаў і марак, створаных у 2021 годзе. Вызначыць фаварыта дапаможа аўтаматызаваная сістэма для галасавання.   

За званне пераможцы змагаюцца 41 марка/паштовы блок. Аддаць голос можна толькі за аднаго з удзельнікаў конкурсу. На першым месцы апынецца той дызайн, што сумарна набярэ найбольшую колькасць галасоў. Калі некалькі марак набяруць аднолькавую колькасць «падабаек», усе яны стануць пераможцамі.

Каб прагаласаваць за прэтэндэнта, што прыйшоўся па душы, трэба зайсці на афіцыйны сайт «Белпошты». У раздзеле «Філатэлія» націснуць на плашку «Конкурс». Адкрыецца поўны пералік марак і блокаў з выявамі. Адзін клік пад патрэбным кандыдатам – і ваш голас залічаны.

Вынікі чакайце 24 лютага на сайце ў стужцы навін ці ў раздзеле «Філатэлія».

Выбярэм лепшую паштовую марку разам!

Падрыхтавала Вольга ГЛЫЗІНА

Теги