Яніна ГРЫБАВА, сакратар, Ігаўка:
– Мая прапанова – зрабіць у аграгарадку сучасную спартыўную пляцоўку. З вулічнымі трэнажорамі і турнікамі для варкаўта.
Лічу, што гэта будзе цікава многім. Моладзь зможа пакінуць у баку непатрэбныя свавольствы, дзеці зацікавяцца здаровым ладам жыцця, а для людзей залатога ўзросту з’явіцца выдатная магчымасць займацца фізкультурай, каб адчуваць сябе бадзёра.
На прыкладзе сваёй дачкі Маргарыты бачу, як станоўча сістэматычныя заняткі спортам уплываюць на чалавека. Бо трэніруюцца не толькі мышцы, а яшчэ і сіла духу, вытрымка, лідарскія якасці.