В Крупецком детском саду-средней школе появился первый в Добрушском районе "Тик-ток хаус"

Опубликовано сб, 11/12/2021 года - 13:50
Автор статьи

Пяцікласніца Варвара Дзегцярова, як і яе аднакласнікі, у любую вольную хвіліну «завісае» ў папулярнейшай сацсетцы Цік-ток. У той час, калі іншыя школьнікі шукаюць у маленькіх відэа забаўкі, дзяўчына глядзіць на ролікі амаль прафесійным вокам.

– Уласны канал «Варвара_23» стараюся напаўняць новым кантэнтам некалькі разоў на тыдзень. Ведаю, гэта не вельмі часта, але кожнае відэа патрабуе не толькі якасных здымак. Перш за ўсё «выстрэльвае» ідэя, – тлумачыць Варвара.

Паступова вакол яе, негалоснага лідара, сталі аб’ядноўвацца зацікаўленыя сябры. Напрыклад, у сёстраў Веранікі і Анжалікі Шабаліных таксама ёсць сямейны канал у Цік-току. Творчы дуэт кажа: калі пачулі ад педагогаў прапанову стварыць школьную каманду ды здымаць ролікі для сацсеткі, з радасцю згадзіліся.

– Дзеці былі ў захапленні, – гаворыць педагог-арганізатар і кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Надзея Бакіева. – Каб канчаткова прыняць рашэнне аб адкрыцці неардынарнага гуртка, збіралі бацькоў. Пяцікласнікі – народ энэргічны, крэатыўны. Такія ж у іх і мамы з татамі. Пачынанне падтрымалі, нават спецфутболкі для юных блогераў вырабілі.

Пакуль на ліку «Цік-ток хаўса» з Крупецкай школы пара кароткіх мабільных стужак і некалькі дзясяткаў падпісчыкаў. А вось мэты блогеры з 5 класа ставяць перад сабой грандыёзныя: мільён падпісчыкаў, папулярнасць ды прызнанне.

 – Жыццё звычайнай вясковай школы – гэта цікава, – перакананы хлопчыкі і дзяўчынкі. – Збіраючы на памяць мабільнага Надзеі Аляксандраўны яркія моманты, хочам, каб так жа пазітыўна было ў жыцці кожнага нашага падпісчыка.

Фота Яўгена УСЦІНАВА