Тепло простились со школой выпускники 9 класса СШ №3 Добруша

Опубликовано вт, 14/06/2022 года - 10:10
Автор статьи

Пасведчанні пра агульную базавую адукацыю 25-ці вучням уручылі ў святочнай абстаноўцы. Невялікі  выпускны вечар для рабят стаў сюрпрызам ад адміністрацыі і бацькоўскага камітэта.

– Было вельмі прыемна, што нас не абышлі ўвагай, – падзяліўся ўражаннямі дзевяцікласнік Мікіта Мядзведзеў. – Прыкладна палова з нас назаўсёды развітваецца з роднай школай. Таму было крыху сумна і шкада, што званок на ўрок у гэтых сценах для нас больш не прагучыць. Наперадзе – новыя сустрэчы і падзеі, але родную школу будзем узгадваць з цеплынёй і ўдзячнасцю.

Шчаслівага плавання па акіяне самастойнага жыцця выпускнікам пажадалі іх настаўнікі. А рабяты для кожнага педагога прыдумалі адпаведную намінацыю: самы добразычлівы, самы эмацыянальны, самы справядлівы…

Шмат шчырых эмоцый выклікала ў юнакоў і дзяўчат незвычайная прэзентацыя: некаторыя не адразу пазналі сябе ў маленькіх гарэзах на фотаздымках. На іх – асноўныя этапы сталення – прыём у піянеры, удзел у школьных справах, акцыях БРСМ.

 Фінальным акордам свята стала музычнае віншаванне ад вучняў 4 і 5 класаў. “Ведаеш, усё яшчэ будзе”, – гэтыя словы надалі выпускнікам смеласці і ўпэўненасці  ў заўтрашнім дні.