Что готовят добрушане для гостей фестиваля «Вытокі» в Речице

Опубликовано чт, 19/05/2022 года - 10:50
Автор статьи

З якімі сувенірамі made in Dobrush і ўражаннямі вернуцца з фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» госці падзеі?

У склад дэлегацыі Добрушскага раёна ўвайшлі прадстаўнікі раённага Палаца культуры, папяровай фабрыкі, фарфоравага завода.

– Эканамічныя флагманы Добрушчыны будуць зацікаўліваць патэнцыйных пакупнікоў фірменным посудам, папяровымі вырабамі. Напрыклад, фарфарысты адправяцца ў Рэчыцу не толькі з папулярнай прадукцыяй, але і з тэматычнымі талеркамі, – расказала «ДК» начальнік мастацкай лабараторыі прадпрыемства Ала Харыбіна. – Іх дызайн распрацаваны менавіта для гэтага фестывалю. Зроблены сувеніры з цвёрдага фарфора. Арыгінальны малюнак у блакітных адценнях нанесены на талерку метадам лічбавага друку. 

А вось культработнікі, кажа дырэктар Палаца культуры Раіса Мядзведзева,  адкрыюць для гасцей мерапрыемстваў таленавітую дабрушанку-выканаўцу, а таксама майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У рэспубліканскім вакальным конкурсе «Вытокі» паўдзельнічае Аляксандра Марозава. Разьбяры па дрэве Валерій Мінкоў, Сяргей Долічаў і майстар па пляценні з бісера Ірына Бычкова парадуюць усіх жадаючых выставамі-продажамі і майстар-класамі.