Стоимость подписки на полугодие – 36 рублей.

Юные добрушане готовятся к областному турниру по греко-римской борьбе

Рубрика:

Старанна рыхтаваліся юныя дабрушане да абласнога турніра па грэка- рымскай барацьбе

У апошнія дні зімовых канікул зала ДЮКФП г. Добруша сабрала больш за 60 юных барцоў. За каманду ДЮКФП (трэнер П. Літвінаў) выступала 20 спартсменаў.
Сярод удзельнікаў спабор­ніцтваў варта вылучыць каманду Гомельскай абласной школы прафсаюзаў і БФСТ “Дынама”
г. Гомеля. Яе выхаванцы добра вядомы не толькі ў вобласці, але і ў іншых рэгіёнах Беларусі.
 Пасля выканання спартыўнага марша галоўны суддзя спаборніцтваў В.С. Шустаў прадставіў гасцей – намесніка старшыні райвыканкама
М.В. Лысенку, начальніка аддзела фізічнай культуры, спорта і турызма У.Я. Бялаўскага, выконваючага абавязкі першага сакратара райкама ГА «БРСМ» Д.М. Лопухава.
Мікалай Васільевіч Лысенка павіншаваў удзельнікаў з пачаткам спаборніцтваў, пажадаў атлетам здароўя і  спартыўных поспехаў.
Спаборніцтвы праходзілі на працягу двух дзён і вызначаліся высокім накалам барацьбы. Яно і зразумела – усе ехалі за перамогай.
У камандзе гаспадароў  чэмпіёнамі сталі Максім Куліненка і Даніла Шамковіч. Прызёрамі – Яўген Шарык, Максім Яцухна, Уладзіслаў Сныткін, Арцём Куліненка, Андрэй Жарносенка, Максім Сандальнікаў, Вячаслаў Фралоў, Уладзімір Лебедзеў і Павел Юраў.
Турнір яшчэ раз засведчыў высокі ўзровень развіцця грэка-рымскай барацьбы ў нашым раёне, эфектыўнасць работы трэнерскага штаба ДЮКФП.
Леанід ДУБОЎСКІ