В субботу в Добруше пройдет осенняя ярмарка

Опубликовано чт, 03/09/2020 года - 16:00
Автор статьи

Райвыканкам прыняў рашэнне аб правядзенні ў суботу ў райцэнтры восеньскага кірмашу.

Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, першы  кірмаш стартаваў на набярэжнай Іпуці ў мінулыя выхадныя.

– Пачатак гандлю – пятага верасня ў восем гадзін раніцы, – анансуе чарговае мерапрыемства начальнік аддзела Аляксандр Хазаў. – Гараджане змогуць набыць тут як харчовыя тавары, так і прамысловыя вырабы. Да ўдзелу ў кірмашы запрошаны фермерскія гаспадаркі, прадпрыемствы і арганізацыі раёна.
 

Теги