В Добрушском районе проходит акция памяти по наведению порядка на территории воинских захоронений

Опубликовано пт, 19/03/2021 года - 15:55
Автор статьи

Толькі за мінулую сераду работы былі выкананы каля памятных месцаў у Добрушы, Іваках, Жгуні і Жгуна-Будзе, Насовічах, Пераросце. За тры дні ў парадак прыведзены 11 помнікаў. Заключным акордам стане мітынг-рэквіем, які адбудзецца сёння на мемарыяльным комплексе «Памяць» у райцэнтры.

У пераважнай большасці ўдзельнікі акцыі – вучні ўстаноў адукацыі. Навучэнцы ліцэя наведаліся да помніка загінуўшым воінам па вуліцы Чырвонаармейскай. Рабяты з Уцеўскай школы таксама папрацавалі на памятным для вяскоўцаў месцы – вывезлі сухое лісце, пачысцілі клумбы. Так ушанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў і аднавяскоўцаў, якія не вярнуліся з вайны. Такіх у Уці – больш за 330 чалавек.

Фота прадастаўлена Уцеўскай СШ